Мінфін РФ адказаў Сорасу: Банкруцтва Расіі ў 2017 годзе нерэальнае

11.02.2016 / 22:20

Мінфін Расіі лічыць нерэальным сцэнар, пры якім Расіі ў 2017 годзе пагражае банкруцтва, паведамілі ў ведамстве. Раней пра такую імавернасць заявіў амерыканскі фінансіст Джордж Сорас.

У калонцы, апублікаванай парталам Project Syndicate, фінансіст звязаў будучае банкруцтва «пуцінскага рэжыму» з неабходнасцю пагашаць значныя аб'ёмы знешніх запазычанасцяў ўу наступным годзе.

У міністэрстве фінансаў у адказ нагадалі, што па стане на 1 студзеня 2016 года дзяржаўны доўг Расіі склаў 13,6%, пры гэтым валютны доўг без уліку гарантый склаў усяго 38,1 млрд даляраў, з якіх да пагашэння ў 2017 годзе прыпадае 3,6 млрд даляраў.

«Расія — адна з нешматлікіх краін-экспарцёраў сыравінных тавараў, абрала стратэгію хуткай адаптацыі да новай рэальнасці на глабальных сыравінных рынках, на што арыентаваная бюджэтная і грашова-крэдытная палітыка, якая праводзяцца урадам і Банкам Расіі. Рэалізаваныя меры бюджэтнай кансалідацыі дазволілі па выніках 2015 года дасягнуць дэфіцыту федэральнага бюджэту ў 2,4% ВУП ва ўмовах зніжэння сярэднегадавых цэн на нафту да ўзроўню ў 51 даляр ЗША за бараль», — адзначылі ў прэс-службе ведамства.