Ноччу ў Мінску гарэў інтэрнат БДУ

13.02.2016 / 10:23

Больш за 760 чалавек эвакуіравалі позна ўвечары 12 лютага з інтэрната Белдзяржуніверсітэта на Чурлёніса, 7 у Мінску, паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.

«Сігнал выратавальнікам паступіў а 23.08. Спрацоўвала аўтаматычная сігналізацыя: на 12-м паверх адбыўся пажар у смеццеправодзе. Пасля прыбыцця падраздзялення МНС з будынка былі эвакуяваныя 762 чалавекі», — удакладнілі ў ведамстве.

Па дадзеных МНС, пацярпелых у выніку пажару няма.