Дзі Капрыа атрымаў прэмію BAFTA

15.02.2016 / 08:00

Леанарда Дзі Капрыа 14 лютага атрымаў прэмію Брытанскай акадэміі кіно і тэлебачання BAFTA як лепшы акцёр за ролю ў фільме Алехандро Гансалеса Іньярыту «Выжылы». Узнагароды таксама быў ганараваны сам Іньярыту ў рэжысёрскай намінацыі, а «Выжылы» прызналі найлепшым фільмам 2015 года

Цырымонія ўзнагароджання прэміі BAFTA прайшла ў Лондане ў 69-ы раз.

Леанарда Дзі Капрыа ўпершыню атрымаў прэмію BAFTA, хоць да гэтага тройчы на яе намінаваўся. Раней за ролю ў «Выжылым» акцёр быў ганараваны «Залатым глобусам». Ды Капрыа таксама намінаваны на прэмію «Оскар».