Мінчук тросам задушыў жонку, а потым спрабаваў забіць сябе

15.02.2016 / 09:51

Мінчук тросам задушыў былую жонку і спрабаваў забіць сябе.

Забойства адбылося ўвечары 13 лютага. У сваёй кватэры п'яны раўнівец металічным тросам задушыў былую жонку. Пара пражывала сумесна.

Пасля злачынства мужчына прычыніў сабе нажавыя раненні грудной клеткі і брушной поласці. Ён змешчаны ў бальніцу, там выстаўлены пост міліцыі.