У пераходзе станцыі мінскага метро памёр мужчына
15.02.2016 / 11:31
Раніцай 15 лютага ў пераходзе станцыі мінскага метро «Плошча Леніна» памёр мужчына. На выгляд яму каля 60 гадоў. Смерць канстатавала брыгада хуткай дапамогі, якая прыбыла на месца здарэння.
У памерлага знайшлі пасведчанне інваліда другой групы, інфармуе ў Twitter прэс-служба Мінскага метрапалітэна.
У красавіку мінулага года памерлі двое мужчын (ва ўзросце 53 і 83 гадоў) на станцыях метро «Інстытут культуры» і «Пралетарская». У сакавіку 2015-га ў пераходзе на станцыі «Каменная Горка» 57-гадовы пасажыр страціў прытомнасць і неўзабаве памёр.