Міністр Жарко даў справаздачу Лукашэнку аб сітуацыі з грыпам

15.02.2016 / 12:47

У Беларусі няма і не намячаецца эпідэміі грыпу. Аб гэтым сёння далажыў Аляксандру Лукашэнку міністр аховы здароўя Васіль Жарко.

Узровень захваральнасці нізкі. Як было даложана Прэзідэнту, у краіне няма і не намячаецца эпідэміі грыпу і іншых прастудных захворванняў.

Аляксандр Лукашэнка сітуацыю з захваральнасцю на ВРВІ і грып у Беларусі назваў «адноснай цішынёй». Разам з тым кіраўнік дзяржавы запатрабаваў абсалютна аб'ектыўнага даклада па гэтым пытанні з прычыны напружанага стану спраў у суседняй Расіі, дзе фіксуецца вялікі ўзровень смяротнасці ад грыпу.

«Інфармацыя вельмі насцярожвае, мы адкрыты, мы ў гэтым плане адзіныя з Расіяй», - адзначыў кіраўнік краіны, дадаўшы, што вельмі няпростая сітуацыя складваецца і ва Украіне.