Украіна забараніла транзіт расійскім грузавікам
Улады Украіны прыпынілі транзіт расійскіх грузавікоў праз сваю тэрыторыю.
15.02.2016 / 13:18
Такое рашэнне прынята украінскім урадам. У паведамленні на сайце ўкраінскага кабінета міністраў удакладняецца, што Расія «ў аднабаковым парадку спыніла рух украінскіх грузавых аўтатранспартных сродкаў па тэрыторыі Расіі».
Украінскі бок расцаніў гэта як «парушэнне правілаў і працэдур Сусветнай гандлёвай арганізацыі і двухбаковага міжурадавага пагаднення адносна аўтамабільных перавозак». Транзіт грузавікоў спынены да таго часу, пакуль Расія не растлумачыць свае дзеянні.
Раней Растранснагляд паведаміў, што да раніцы 15 лютага яго інспектары затрымалі 152 украінскія грузавікі, прычым гэтыя дзеянні ведамства назвала адказам на затрыманне расійскіх машын на Украіне.