З пратэстоўцамі-прадпрымальнікамі ў Гродне сустрэўся старшыня гарвыканкама
15.02.2016 / 13:45
У Гродне ў панядзелак таксама прайшла акцыя пратэсту ІП, што пратэстуюць супраць указу №222 (аб сертыфікацыі тавараў). На мітынг сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек. Да пратэстоўцаў выйшаў старшыня гарвыканама Мечыслаў Гой.
Мечыслаў Гой адзначыў, што натоўпам вырашаць нельга і прапанаваў прыходзіць індывідуальна. Ён кажа, што вырашае ў такіх пытаннях Мінск. Прадпрымальнікі ісці на перамовы ў гарвыканкам адмовіліся, паведамляе Твой стыль.