У Сірыі разбамбілі бальніцу «Дактароў без межаў»

15.02.2016 / 13:50

У сірыйскай правінцыі Ідліб нанесены авіяўдар па часовай бальніцы «Дактароў без межаў». Часовая клініка знаходзілася за 170 кіламетраў ад Дамаска.

Дадзеных аб колькасці пацярпелых і загінулых няма. Таксама ў арганізацыі не паведамляюць, які з бакоў, якія прымаюць удзел у канфлікце ў Сірыі, нанёс авіяўдар.

The Guardian са спасылкай на арганізацыю Syrian Observatory for Human Rights сцвярджае, што ўдар быў нанесены расійскімі ВПС. Па дадзеных газеты, вядома пра дзевяць загінулых.