У Расіі выявілі першы выпадак ліхаманкі Зіка
15.02.2016 / 13:54
Расспажыўнагляд выявіў у Расіі першы выпадак захворвання ліхаманкай Зіка, выкліканай аднайменным вірусам.
Жанчына адпачывала ў Дамініканскай рэспубліцы. Праз некалькі дзён пасля вяртання з паездкі жанчына паскардзілася на тэмпературу, сып і іншыя прыкметы нездароўя.
Пагроза здароўю пасажыраў, якія ляцелі на адным рэйсе з жанчынай, выключаная. За сям'ёй расіянкі ўстаноўлена назіранне, ніякіх прыкмет заражэння вірусам Зіка ў іх не выяўлена.