Мядзведзеў прапанаваў забараніць рух па Расіі ўсіх відаў транспарту з Украіны
15.02.2016 / 14:00
EPA
Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў назваў «агіднасцю» дзеянні Украіны, якая блакуе рух расійскіх вялікагрузных аўтамабіляў. На думку кіраўніка Кабміна, улады ў Кіеве «не здольныя навесці парадак».
Пачынаючы нараду з віцэ-прэм'ерамі, старшыня расійскага ўрада сказаў, што «нейкія вар'яты спрабуюць спыняць нашы вялікагрузныя машыны» на тэрыторыі Украіны. «Мы з вамі разумеем: за ўсё, што адбываецца на тэрыторыі Украіны, адказвае ўкраінская дзяржава, якая, на жаль, не здольна навесці парадак», — падкрэсліў Мядзведзеў.
На яго погляд, «тое, што нейкія малойчыкі там спыняюць фуры, карыстаючыся агнястрэльнай зброяй, азначае, што ўлады ва Украіне няма або, іншымі словамі, ва ўладзе знаходзяцца вось гэтыя экстрэмісцкія групоўкі».
Прэм'ер дадаў, што гэтыя экстрэмісцкія групоўкі «альбо падпарадкавалі сабе дзяржаву, альбо дзяржава на іх ніяк не рэагуе». «Гэта бязладдзе, гэта парушэнне ўсіх міжнародных правілаў перавозкі, на гэта трэба адэкватным чынам адказваць», — заявіў Мядзведзеў.