Афіцыйнае абвінавачваньне Ляшкевічу
Актывісту з Шчучына Сяргею Ляшкевічу 15 красавіка афіцыйна выставілі абвінавачаньне ў тэрарыстычнай дзейнасьці.
29.04.2006 / 01:19
Актывісту з Шчучына Сяргею Ляшкевічу 15 красавіка афіцыйна выставілі абвінавачаньне ў тэрарыстычнай дзейнасьці. Перад гэтым Ляшкевіча перавялі з шчучынскага ізалятару ў гарадзенскі. «Сьведку» Аляксандра Бурдзея, які даў паказаньні на актывіста, 3 сакавіка асудзілі на 2,5 гады абмежаваньня волі за крадзеж будматэрыялаў.