Штайнмаер: ЕС дамовіўся пра новую палітыку ў дачыненні Беларусі

15.02.2016 / 14:26

Еўрасаюз дамовіўся пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі, санкцыі могуць быць знятыя, заявіў у панядзелак журналістам у Бруселі кіраўнік МЗС ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмаер, трансляцыю выступу якога вёў сайт Еўракамісіі.

«Добрая навіна ў тым, што мы ў Еўропе, у ЕС дамовіліся аб новым ўзаемадзеянні з Беларуссю ў будучыні. Там адбыліся змены. Учора беларускі кіраўнік МЗС у Мюнхене зноў пацвердзіў мне, што і там хацелі б іншай палітыкі з ЕС», — сказаў Штайнмаер, дадаўшы, што «пасля вызвалення палітвязняў, якое мы бачылі і назіралі, і на якім мы настойвалі, цяпер, у сувязі з гэтым, можа адбыцца зняцце санкцый».

«Я спадзяюся, гэта прывядзе да больш насычанай палітыкі ў дачыненні да Беларусі», — сказаў міністр.

Раней дыпламатычая крыніца ria.ru у Брусэлі паведаміла, што кіраўнікі МЗС 28 краін Еўрасаюза на паседжанні 15 лютага, як чакаецца, прымуць рашэнне аб адмене санкцый, уведзеных ЕС супраць Лукашэнкі і іншых афіцыйных асобаў Беларусі.

***

Як удакладніла крыніца, у дачыненні да Беларусі ёсць тры наборы санкцый: прыпыненыя санкцыі па замарозцы актываў і забароны на падарожжа, накладзеныя на 170 чалавек і тры кампаніі; дзейсныя санкцыі супраць чатырох чалавек; збройнае эмбарга. Усе гэтыя тры наборы санкцый павінны быць ацэнены асобна, бо па кожным з іх існавалі розныя прычыны іх увядзення. Паводле інфармацыі крыніцы, рашэнне ў панядзелак можа быць прынята па ўсіх трох наборах санкцый.