Атрутных рэчываў у Раціцкай школе не выяўлена

15.02.2016 / 14:41

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Ягор Лівай.

«Эксперты цэнтральнага апарата Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз і ўпраўлення па Гродзенскай вобласці правялі комплекс даследаванняў біяматэрыяла на магчымую наяўнасць соляў цяжкіх металаў (цынк, свінец, мыш'як), цыянід і фармальдэгідаў, а таксама іншых атрутных рэчываў. Прыкмет наяўнасці якіх-небудзь з вышэйзгаданых рэчываў не ўстаноўлена», — сказаў Ягор Лівай.

У цяперашні час у лабараторыях вядуцца даследаванні на магчымасць наяўнасці ў матэрыялах некаторых іншых таксічных злучэнняў, у тым ліку ртуці.

Па словах прэс-сакратара, гаворка ідзе пра ўзоры біяматэрыялу, якія прадстаўлены следствам.