Сёння праваслаўныя святкуюць Грамніцы

15.02.2016 / 14:47

Сёння, 15 лютага, праваслаўныя адзначаць адно з вялікіх святаў — Стрэчанне Гасподняе.

У народзе яго яшчэ называюць Грамніцы, а сімвалам гэтага свята выступае свечка, асвечаная ў храме ў гэты дзень. Яны аберагалі хаты ад перуна.

«Грамніцы — зімы палавіцы», — кажа народная мудрасць.

Народная мудрасць кажа: «Грамніцы — палавіна зіміцы, маразоў палавіцы», ад сёння сонца павяртае на вясну.

Народныя прыкметы такія: «Як на Грамніцы певень нап’ецца вадзіцы, дык на Юр’я [6 мая] вол наесца травіцы» (калі сёння адліга, то і вясна будзе ранняй),

«Як на Грымніцы адліга, з ураджаю будзе хвіга» (калі сёння адліга, то вясна ранняя, а яна не спрыяе добраму ўраджаю, бо рана высыхае зямля).