10 стылёвых рэчаў, за якія можна дзякаваць беларускім прадпрымальнікам — настальгічная падборка

15.02.2016 / 18:57

Сёння ў цэнтры Мінска адбылася акцыя пратэсту прадпрымальнікаў, якія выказвалі нязгоду з новым Указам, што рэгламентуе продаж тавараў па сертыфікатах. «Наша Ніва» ўзгадвае некаторыя культавыя рэчы, якімі гандлявалі беларускія прадпрымальнікі на мяжы 90-х і 2000-х. Дзякуючы ім моладзь стварала свае модныя трэнды, а прадпрымальнікі зараблялі першыя капіталы. Падказвайце іншыя модныя рэчы тых часоў праз каментары.

Майкі з героямі фільма «Тытанік» былі сапраўдным рэчавым культам на пачатку 2000-х.

Палімерныя кеды-бутсы. Рваліся хутка, але мець іх было прэстыжна.

Бейсболкі USA.

Спартовыя касцюмы вядомай у 90-х баскетбольнай каманды.

Абутак «на платформе».

Швэдры… ох гэтыя швэдры.

Лазеры.

Тэтрыс — масавая электронная гульня 90-х.

Красоўкі «Sprandi» — для самых стыльных.

Дэрмацінавыя заплечнікі…