Вярхоўная рада Украіны адмовілася вынесці вотум недаверу ўраду

16.02.2016 / 21:17

Вярхоўная рада Украіны адмовілася вынесці вотум недаверу ўраду на чале з Арсеніем Яцанюком. У выпадку, калі пастанова аб вотуме недаверу набрала б дастатковую колькасць галасоў, урад сышоў бы у адстаўку.

Пастанову падтрымалі толькі 194 дэпутаты. Для яго прыняцця было неабходна 226 галасоў.

За вотум недаверу галасавалі фракцыі Блока Пятра Парашэнкі, «Бацькаўшчына» і аб'яднання «Самапомач» - усе яны ўваходзяць у парламенцкую кааліцыю, якая фармуе ўрад. Супраць адстаўкі кабінета міністраў выступіў «Народны фронт» - яго ўзначальвае прэм'ер-міністр Арсень Яцанюк.

Дэпутат Вярхоўнай рады Мустафа Наем паведаміў, што перад галасаваннем залу пасяджэнняў пакінулі дэпутаты «Апазіцыйнага блока», створанага прыхільнікамі былой Партыі рэгіёнаў.