Пасажыр памёр на борце самалёта Ашхабад — Мінск

17.02.2016 / 10:26

«Самалёт, які рухаўся рэйсам Ашхабад—Мінск, здзейсніў вымушаную пасадку ў аэрапорце Дамадзедава з-за памерлага пасажыра. Мужчына 1965 года нараджэння памёр, як мяркуецца, ад сардэчна-лёгачнай недастатковасці», — паведамілі ў прэс-службе транспартнага ўпраўлення МУС Расіі па Цэнтральнай федэральнай акрузе.

Ранішні рэйс B2-746 Ашхабад — Мінск авіякампаніі «Белавія» сёння быў затрыманы. Самалёт меўся прызямліцца ў беларускай сталіцы ў 7.20.

Па наяўнай у БелТА інфармацыі, памерлы на борце пасажыр — беларус.