БЕЛ Ł РУС

Здарэнні

Злодзеі скралі пчол і галубоў

15.04.2008 / 11:34

Nashaniva.com

Невядомы злачынца ноччу зь незачыненай галубятнi выкраў 65 калекцыйных галубоў.

Паводле звестак аддзелу iнфармацыi й грамадзкiх сувязяў УУС Менаблвыканкаму, па дапамогу да мiлiцыi зьвярнуўся 37‑гадовы жыхар вёскi Неманiца Барысаўскага раёну, у двары якога i паарудаваў зладзюжка. Дарэчы, кошт знiклай птушкi ацэньваецца ў 1 мiльён 390 тысяч рублёў.

А ў Стаўбцоўскiм раёне праваахоўнiкi шукаюць злодзея, якi паквапiўся на …насякомых. Невядомы з пасекi гаспадаркi «Шашкi» выкраў вулей з пчоламi i мёдам.

Паводле: Ігар Грышын, «Звязда»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула