Гібель лесу на Мастоўшчыне
У Мастоўскім раёне Гарадзенскай вобласьці загінула каля 2‑х тысяч квадратных мэтраў лесу.
15.04.2008 / 13:00
У Мастоўскім раёне Гарадзенскай вобласьці загінула каля 2‑х тысяч квадратных мэтраў лесу.
Жывёлагадоўчы комплекс «Каўшова»
Каб вызначыць дакладную прычыну гібелі лесу, спэцыяльная камісія зь Менску правяла поўную біялягічную экспэртызу. На лябараторны аналіз узятыя пробы грунту, каранёў і драўніны. Аднак ужо папярэдняе вывучэньне ўзораў сьведчыць пра тое, што прычына гібелі маладога лесу ў сьцёкавых водах СВК.
Калі віна гаспадаркі «Каўшова» будзе даказаная, то штрафныя санкцыі складуць больш як 150 мільёнаў рублёў.