Колькасць выстаўленых на продаж мінскіх кватэр перавышае 9000 — гістарычны максімум
18.02.2016 / 00:24
Па выніках рэальна заключаных угодаў у студзені 2015 года кошт сярэдняга метра жылля ў Мінску апусціўся да $1200.
У параўнанні з папярэднім месяцам лічба апусцілася на $35, паведамляе Realt.by.
За студзень было заключана ўсяго 524 угоды. Пры гэтым на продаж было выстаўлена больш за 9000 кватэр — гэта гістарычны максімум.
Адзначым, што па стане на сярэдзіну лютага на продаж выстаўлена ўжо 9350 кватэр.
Студзеньскія цэны па тыпах кватэр выглядаюць наступным чынам:
Аднапакаёўкі — 1286 $/м2
Двухпакаёўкі — 1154 $/м2
Трохпакаўёкі — 1074 $/м2
Чатырохпакаўёкі — 1275 $/м2