Кіраўнік Венесуэлы абвесціў пра дэвальвацыю валюты і падаражэнне бензіну

18.02.2016 / 07:44

Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура заявіў, што збіраецца падняць цэны на бензін, а таксама дэвальваваць нацыянальную валюту — венесуэльскі балівар, каб палегчыць эканамічны крызіс у краіне. Такую заяву кіраўнік рэспублікі зрабіў у сваім тэлезвароце, перадае AFP.

«Гэта неабходнае дзеянне, за якое я бяру на сябе адказнасць», — сказаў Мадура.

Зараз кошт бензіну прэміум класа ў Венесуэле складзе $0,95 за літр, раней ён каштаваў $0,01 за літр.

Акрамя таго, Мадура абвясціў, што з 18 лютага ўрад «спросціць» складаны валютны рэжым у краіне. Так, з чацвярга ў Венесуэле будзе дзейнічаць фіксаваны афіцыйны курс валюты для харчавання і імпартных медыкаментаў і «плаваючы» курс для іншых аперацый.

У сярэдзіне студзеня Мадура абвясціў аб увядзенні надзвычайнага эканамічнага становішча па ўсёй краіне тэрмінам на 60 дзён. У яго ўказе адзначалася, што такая мера была прынятая для абароны сацыяльных правоў у галіне адукацыі, аховы здароўя, жылля і спорту для ўсіх венесуэльцаў.

rbc.ru