Выбары прэзідэнта ва Угандзе: Мусевені змагаецца за пяты тэрмін

18.02.2016 / 09:16

Ва Угандзе пачаліся прэзідэнцкія выбары, фаварытам у якіх лічыцца Ёверы Кагута Мусевені, які кіруе краінай на працягу 30 гадоў. Апроч яго, таксама ўдзельнічаюць сем кандыдатаў.

Паведамляецца, што некаторыя жыхары Уганды не могуць увайсці ў сацсеткі, у тым ліку «Фэйсбук» і «Твітэр».

Хоць выбары ўжо пачаліся, некаторыя выбарчыя ўчасткі ў сталіцы краіны Кампале да гэтага часу не атрымалі выбарчыя бюлетэні. Карэспандэнты Бі-бі-сі, якія знаходзяцца на выбарчым участку ў мясцовым нацыянальным тэатры, паведамілі, што арганізатары пачалі рыхтавацца да адкрыцця праз амаль гадзіну пасля пачатку галасавання.

Асноўныя супернікі Мусевіні — лідар апазіцыі Кіза Бесіджэ і былы прэм'ер-міністр краіны Амама Мбабазі.

Для перамогі ў першым туры кандыдату неабходна набраць больш за 50% галасоў.

71-гадовы Мусевені займае пасаду прэзідэнта пасля перамогі ў пяцігадовай грамадзянскай вайне ў 1986 годзе. Ён адзін з найбольш доўга кіруючых лідараў Афрыкі.

Яго заключны тэрмін павінен быў скончыцца ў 2006 годзе, аднак у 2005-ым яму ўдалося адмяніць канстытуцыйныя абмежаванні.

У ходзе выбараў два апазіцыйныя кандыдаты вінавацілі прэзідэнта ў карупцыі і падвяргалі крытыцы яго эканамічную палітыку. Мусевені адпрэчваў усе абвінавачванні.