Дачнікі перакрылі чыгунку

Дачнікі не змаглі ў мінулую суботу ўціснуцца ў прыгарадны цягнік Берасьце—Ўладава на станцыі Берасьце‑Паўднёвае. Абураныя тым, што ім не хапіла месца ў перапоўненых вагонах, яны жывой сьцяной сталі на рэйкі й перакрылі саставу дарогу.

15.04.2008 / 13:21


Дачнікі не змаглі ў мінулую суботу ўціснуцца ў прыгарадны цягнік Берасьце—Ўладава на станцыі Берасьце‑Паўднёвае.

Абураныя тым, што ім не хапіла месца ў перапоўненых вагонах, яны жывой сьцяной сталі на рэйкі й перакрылі саставу дарогу.

Кіраўніцтва чыгункі было вымушана празь колькі гадзін падаць сюды іншы састаў з дадатковымі трыма вагонамі. У яго пераселі пасажыры затрыманага цягніка й тыя, каму не знайшлося ў ім месца.

Дачнікі, хоць і са спазьненьнем, але дабраліся да сваіх зямельных участкаў.

Паводле: Фёдар Муха, «Рэспублiка»

Фота photo.bymedia.net