На таргах 18 лютага даляр знізіўся амаль на 300 рублёў

18.02.2016 / 12:26

На таргах у Мінску 18 лютага даляр ЗША ўпаў на 298 рублёў да 21 616 беларускіх.

Еўра знізіўся на 353 рублі 24 085 беларускіх.

Расійскі рубель умацаваўся на 5,16 да 286,26 беларускіх.

Умацаванне расійскага, а следам за ім і беларускага, ідзе ў выніку росту цэнаў на нафту.