Эрдаган паабяцаў адпомсціць за выбух у Анкары
18.02.2016 / 10:22
Прэзідэнт Турцыі паабяцаў адпомсціць арганізатарам магутнага выбуху ў сталіцы краіны Анкары, у выніку якога загінулі па меншай меры 28 чалавек і 61 атрымалі раненні.
«Турцыя не пасаромеецца скарыстацца сваім правам на самаабарону ў любы момант, у любым месцы і па любым выпадку», — гаворыцца ў заяве прэзідэнта Рэджэпа Таіпа Эрдагана.
Начынены выбухоўкай аўтамабіль выбухнуў, калі міма праязджалі аўтобусы з вайскоўцамі, заяўляе канцылярыя губернатара Анкары.
Выбух адбыўся непадалёк ад будынкаў парламента і генштаба. Намеснік прэм'ер-міністра Турцыі Бекір Баздаг назваў гэты выбух тэрактам.
Пахаванне загінулых пры выбуху пройдуць у чацвер.
Адказнасць за яго арганізацыю ніхто на сябе не браў. Службы бяспекі вінавацяць як экстрэмістаў так званай «Ісламскай дзяржавы», так і Рабочую партыю Курдыстана.
Відавочцы паведамляюць, што выбух быў чутны амаль па ўсім горадзе. Некаторыя з загінулых былі грамадзянскімі асобамі.