Прадстаўнічая дэлегацыя ЕС наведае Беларусь 24 лютага

18.02.2016 / 11:28

Дэлегацыя Еўрасаюза наведае Беларусь 24 лютага, паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык.

Прадугледжаны сустрэчы прадстаўнікоў Еўрасаюза ў Нацбанку, Мінэканомікі, Мінфіне. Плануецца разгледзець развіццё эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і ЕС.