Лукашэнка збіраецца сёлета зноў наведаць Пакістан
18.02.2016 / 12:12
Па ініцыятыве пакістанскага боку сёння адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з прэм'ер-міністрам Пакістана Навазам Шарыфам.
У час гутаркі былі дэталёва абмеркаваны бягучая сітуацыя і перспектывы развіцця двухбаковых адносін, а таксама міжнародны парадак дня.
Адным з вынікаў размовы стала дамоўленасць аб тым, што ў сёлета Аляксандр Лукашэнка наведае Пакістан з афіцыйным візітам. У час размовы бакі выказалі ўпэўненасць, што будучы візіт надасць новы імпульс двухбаковым адносінам і дазволіць дабіцца прарыву ў супрацоўніцтве, а таксама ўсталяваць больш цесныя палітычныя і гандлёва-эканамічныя сувязі. Канкрэтныя тэрміны візіту будуць узгоднены пазней па дыпламатычных каналах.
У цэлым кіраўнік Беларусі і прэм'ер-міністр Пакістана выказалі ўпэўненасць у тым, што краіны чакае шчыльнае, напоўненае канкрэтыкай супрацоўніцтва ў эканоміцы, палітыцы, сацыяльнай і гуманітарнай сферах, паведамляе прэс-служба.
Аляксандр Лукашэнка наведваў Пакістан у маі 2015 года.