Суд абвесціць прысуд па справе Надзеі Саўчанка не раней за 10 сакавіка

Спрэчкі бакоў адбудуцца 2 сакавіка

18.02.2016 / 12:32

Суд Расійскай Федэрацыі вынесе прысуд па справе ўкраінскай лётчыцы, народнага дэпутата Надзеі Саўчанка не раней за 10 сакавіка. Пра гэта заявіў адвакат лётчыцы Ілля Новікаў.

«Мы лічым, што гэта (прысуд па справе) будзе дзесьці 10 сакавіка. Можа крыху пазней, але наўрад ці раней», — сказаў ён.

Акрамя гэтага, у адказ на пытанне: ці варта спадзявацца на справядлівы прысуд, адвакат адзначыў, што неабходна ажыццяўляць ціск на ўсіх палітыкаў, якія ў сваю чаргу могуць ажыццяўляць ціск на кіраўніцтва РФ.

«Трэба змагацца, ажыццяўляць ціск на ўсіх палітыкаў, якія ў сваю чаргу могуць ажыццяўляць ціск на Пуціна і на кіраўніцтва Расеі, каб Саўчанкі і іншых украінскіх заложнікаў неадкладна вызвалілі», — сказаў ён.