Прэмію World Press Photo ўручылі за фотаздымак бежанцаў

18.02.2016 / 13:46

worldpressphoto.org

Уладальнікам прэміі World Press Photo ў намінацыі «Фатаграфія года» стаў аўстраліец Уорэн Рычардсан (Warren Richardson). Яго ўзнагародзілі за фотаздымак «Надзея на новае жыццё», на якой паказаны мужчына, які перацягвае дзіця праз плот з калючым дротам.

Здымак быў зроблены 28 жніўня 2015 года на венгерска-сербскай мяжы.

Старшынёй журы ў 2016 годзе быў Фрэнсіс Кон, фотадырэктар AFP.

***

Конкурс World Press Photo праводзіцца штогод з 1955 года.