Гарбачоў параіў Міхалкову супакоіцца

19.02.2016 / 14:26

ria.ru

Экс-прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў параіў кінарэжысёру Мікіту Міхалкову займацца сваімі справамі і не лезці ў палітыку. Так ён адрэагаваў на прапанову рэжысёра прызнаць палітыку Міхаіла Гарбачова і Барыса Ельцына злачыннай на дзяржаўным узроўні.

«Няхай займаецца сваёй справай, у яго заўсёды прэтэнзія такая: на цара выйсці. Так не будзе. Што тычыцца палітыкі, у яго вялікія прэтэнзіі і амбіцыі, і гэта шкодзіць. У яго ёсць свая сфера, і яна важная, мы павінны шанаваць яго талент, у палітыку яму не трэба залазіць», — заявіў Гарбачоў у эфіры «Рускай службы навін».

Раней у інтэрв'ю агенцтву Інтэрфакс Міхалкоў заявіў, што, на яго думку, дзеянні Гарбачова і Ельцына прывялі да развалу краіны, і назваў распад СССР вялікай геапалітычнай катастрофай.

Каментуючы гэтае выказванне, Гарбачоў параіў Міхалкову супакоіцца.

«Яму трэба супакоіцца. Я прашу ўсіх пачакаць, даць магчымасць рэалізаваць тое, што нам сёння дадзена, дадзена запанаваць у сённяшняе жыццё, паправіць людзей. Яно павінна быць разважным і свабодным. Трэба, каб вар'ятаў у нас не было ні ў якой сферы жыцця і кіравання жыццём», — адзначыў экс-прэзідэнт Савецкага Саюза.