Галоўны прыз Берлінале атрымаў фільм пра ўцекачоў

На міжнародным кінафестывалі Берлінале ўручылі галоўных «мядзведзяў». «Залатога мядзведзя» атрымаў фільм італьянца Джанфранка Розі «Агонь у моры» пра пакуты мігрантаў на востраве Лампедуза.

21.02.2016 / 09:16

У сталіцы Германіі ўвечары ў суботу, 20 лютага, адбылося ўручэнне прызоў 66-га міжнароднага Берлінскага кінафестывалю. Галоўная ўзнагарода — «Залаты мядзведзь» — дасталася італьянскаму рэжысёру Джанфранка Розі за дакументальны фільм «Агонь у моры» («Fuocoammare»). Раней у той жа дзень яму ж былі ўручаны прэміі экуменічнага журы і міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International.

«Срэбнага мядзведзя» за найлепшую жаночую ролю атрымала датчанка Трынэ Дзюрхольм (фільм Томаса Вінтэрберг «Камуна»), за найлепшую мужчынскую ролю - туніскі акцёр Мажд Мастура (карціна Бэна Ація «Хедзі»). Найлепшай рэжысёрскай працай, ганараванай «Срэбным мядзведзем», была прызнана стужка францужанкі Міа Хансен-Лёве «Будучыня».

Прыз за адкрыццё новых перспектыў імя Альфрэда Бауэра атрымаў адзін з самых доўгіх фільмаў фестывалю «Калыханка журботнай таямніцы» філіпінскага рэжысёра Лаў Дыяса. Яго хранаметраж - больш за восем гадзін.

Гран-пры журы дастаўся карціне оскараноснага баснійскага рэжысёра Даніса Танавича «Смерць у Сараеве», раней у той жа дзень заваявала прыз Міжнароднай федэрацыі кінапрэсы ФІПРЭССІ.