БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Міліцыя склала пратаколы ў дачыненні да некаторых удзельнікаў мітынгу прадпрымальнікаў

22.02.2016 / 20:32

Прыкладна 300 чалавек узялі ўдзел у мітынгу, які прайшоў 22 лютага на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску.

Як і тыдзень таму, прысутныя індывідуальныя прадпрымальнікі патрабавалі адмены ўказа прэзідэнта № 222 аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыі тавараў ІП.

Міліцыя склала пратаколы на некаторых удзельнікаў мітынгу. У дачыненні да лідара АГП Анатоля Лябедзькі супрацоўнікі міліцыі зрабілі спробу складання пратаколу, аднак іх адціснулі мітынгоўцы, утварыўшы жывы ланцужок.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула