Пуцін распавёў пра ўмовы перамір'я ў Сірыі
23.02.2016 / 07:37
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін выступіў з заявай з нагоды пагаднення аб перамір'і ў Сірыі.
Бакі, якія ўдзельнічаюць у канфлікце, павінны паведаміць аб згодзе з планам спынення агню да апоўдня 26 лютага, распавёў Пуцін. У абмен на гэта з 27 лютага супраць іх армія Сірыі, расійскія ВПС і міжнародная кааліцыя пад кіраўніцтвам ЗША не будуць весці баявых дзеянняў.
Прапанову аб спыненні агню не датычыць арганізацый, якія прызнаныя ААН тэрарыстычнымі.
«Удары па іх будуць наносіцца і далей», - падкрэсліў Пуцін.