Міністр абароны Украіны ўзнагародзіў Яцанюка гангстарскім кулямётам

23.02.2016 / 08:07

Міністр абароны Украіны Сцяпан Палтарак узнагародзіў зброяй кіраўніка ўрада Арсенія Яцанюка, некалькіх міністраў, сакратара РНБА Турчынава і некалькіх народных дэпутатаў.

Адпаведныя вытрымкі з загаду Мінабароны ў Facebook апублікавала на сваёй старонцы ў Facebook журналіст Крысціна Малазонія.

«У спісе Палтарака выпадковых людзей няма: суддзі, пракуроры, камерцыйныя дырэктары і народныя дэпутаты», - адзначаецца ў паведамленні.

У прыватнасці, у маі 2015 года Палтарак узнагародзіў зброяй «за выдатныя заслугі ў гарантаванні абараназдольнасці краіны, умацаванні нацбяспекі, узорнае выкананне службовага абавязку і праяўленыя высокі прафесіяналізм, гонар і доблесць» прэм'ер-міністра Арсенія Яцанюка.

Яму дасталіся 11,43 мм пісталет — кулямёт Томпсан ўзору 1928 года і 203 патроны.

Міністр юстыцыі Павел Пятрэнка і кіраўнік МУС Арсен Авакаў атрымалі ў якасці ўзнагароднай зброі Кольт М1911, і 84 і 140 патронаў адпаведна.