26 лютага — дзень нараджэння Шапэна: музыка і пачастунак
ГГЦ «Сталіца» (пл.Незалежнасці? 3-2, ніжні ўзровень). Пачатак а 17.00.
23.02.2016 / 11:25
У гонар дня нараджэння Фрыдэрыка Шапэна ў Грамадска-гандлёвым цэнтры «Сталіца» пройдзе музычная імпрэза. У праграме — выступленне вучняў і настаўнікаў Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №3 імя Шапэна г. Мінска; канцэрт квартэта «Акварэль»; прэзентацыя анімацыйнага фільма «Казкі старога піяніна. Шапэн»; выступленне Аляксандра Музыкантава (фартэпіяна); конкурсы, віктарыны, прызы; салодкі пачастунак.