Лукашэнка ўсклаў вянок да манумента Перамогі ў Мінску

23.02.2016 / 12:00

Аляксандр Лукашэнка ўсклаў вянок да манумента Перамогі ў Мінску ў Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Беларусі, паведамляе БелТА.

Акрамя таго, да падножжа манумента былі ўскладзены вянкі ад рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, Нацыянальнага сходу, судоў, Рады Бяспекі і Узброеных Сіл, праваахоўных органаў, Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, Мінгарвыканкама і Мінаблвыканкама, выканкама СНД, дыпламатычнага корпуса, грамадскіх аб'яднанняў, Беларускай праваслаўнай царквы, Рымска-каталіцкай царквы.

Пасля 9:00 на плошчу Перамогі немагчыма было трапіць, былі выстаўленыя жалезныя рамкі, а людзі ў цывільным скіроўвалі прахожых у двары.