У Мядзельскім раёне BMW вылецеў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва: спатрэбілася дапамога ратавальнікаў ФОТАФАКТ
23.02.2016 / 12:07
Аварыя адбылася днём 22 лютага каля вёскі Брусы Мядзельскага раёна. Патрабавалася дапамога ў дэблакіроўцы пацярпелага.
Паводле папярэдняй інфармацыі, вадзіцель BMW не справілася з кіраваннем і з'ехала ў кювет, дзе аўтамабіль ўрэзаўся ў дрэва. У выніку ДТЗ 15-гадовы пасажыр быў заціснуты ў салоне - з машыны яго даставалі ратавальнікі.
З траўмамі рознай ступені цяжкасці пасажыр BMW быў шпіталізаваны. Кіроўца не пацярпела.