Навальны і Афіцэраў адсудзілі ў Расіі 86 тысяч еўра
23.02.2016 / 13:04
Еўрапейскі суд па правах чалавека вынес рашэнне на карысць Аляксея Навальнага і Пятра Афіцэрава, якія падалі скаргу на рашэнне расійскага суда па справе «Кіраўлеса». ЕСПЧ прызнаў, што ў Расіі было парушана права фігурантаў справы на справядлівае судовае разбіральніцтва.
Суд абавязаў Расію выплаціць заяўнікам па восем тысяч еўра кампенсацыі маральнай шкоды, а таксама пакрыць судовыя выдаткі: Навальны павінен атрымаць 48 тысяч еўра, Афіцэраў — больш за 22 тысячы еўра. Такім чынам, агульная сума кампенсацыі складзе больш за 86 тысяч еўра.