Лукашэнка назваў бяспеку і стабільнасць найвышэйшымі каштоўнасцямі беларускага народа

23.02.2016 / 13:16

president.gov.by

Бяспека і стабільнасць з'яўляюцца найвышэйшымі каштоўнасцямі беларускага народа. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на цырымоніі ўручэння пагонаў найвышэйшаму афіцэрскаму складу.

«Сёння ў Беларусі адзначаецца адно з найбольш значных для краіны святаў — Дзень абаронцаў Айчыны, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Самаадданая вайсковая праца заўсёды была ў асаблівай пашане ў нашага народа. У барацьбе за свабоду і незалежнасць сваёй Радзімы ён прадэманстраваў усяму свету неперасягненыя ўзоры мужнасці, доблесці, адвагі «.

Кіраўнік краіны падкрэсліў, што большасць беларускіх мужчын, а таксама некаторыя жанчыны праходзілі і праходзяць вайсковую школу мужнасці. Таму на працягу многіх дзесяцігоддзяў дата 23 лютага гуртуе ўсё грамадства высакароднай ідэяй служэння і абароны Айчыны.

«Бяспека і стабільнасць з'яўляюцца найвышэйшымі каштоўнасцямі беларускага народа. Аддаючы даніну павагі вайскоўцам ўсіх пакаленняў, мы памятаем, якой цаной нам дасталіся мір і спакой на нашай зямлі», - падкрэсліў кіраўнік Беларусі.