«Белавія»: Акумулятары ад мабільнікаў і ноўтбукаў не пагражаюць бяспецы самалётаў, новыя нормы адносяцца толькі да грузаперавозак

23.02.2016 / 13:19

Сусветныя інфармацыйныя агенцтвы распаўсюдзілі інфармацыю пра новыя правілы перавозкі літый-іонных акумулятараў у самалётах. Маўляў, праз іхнюю пажарную небяспеку з 1 красавіка забаронена здаваць іх у багаж.

Такі від акумулятараў выкарыстоўваецца ў большасці электронікі.

Як патлумачылі ў «Белавія», новыя правілы ўсё ж не датычаць акумулятараў, якія выкарыстоўваюцца ў ноўтбуках, мабільніках, фотаапаратах.

Гаворка ідзе толькі аб перавозцы акумулятараў у грузе пасажырскімі рэйсамі. Адгэтуль партыі акумулятараў можна будзе перавозіць толькі грузавымі рэйсамі.

БЮ