Мітрапаліт Павел: На плячах Лукашэнкі ляжыць нялёгкая ноша адказнасці

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усёй Беларусі Павел павіншаваў прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнку з Днём абаронцы Айчыны.

23.02.2016 / 15:12

7 студзеня 2016 г., president.gov.by

У сваім пасланні мітрапаліт Павел паказвае, што на плячах Лукашэнкі ляжыць «нялёгкая ноша адказнасці за спакой грамадзян краіны».

«Вы прысвяцілі сябе найвысокаму служэнню Айчыне, і дзякуючы Вашым штодзённым работам наш народ пачуваецца ў бяспецы, нягледзячы на складанае становішча ў свеце», — сказана ў віншаванні.

Кіраўнік БПЦ прынёс прэзідэнту ад епіскапата, кліра і паствы «сардэчнае віншаванне са святам».

«Малітоўна жадаю Вам, усім абаронцам Айчыны міру, дабрабыту, сілы духу. Няхай Бог дабраславіць Вас і Ваша праца для працвітання нашай Айчыны і акажа Сваю ўсемагутную дапамогу ў Вашым высокім і адказным служэнні Белай Русі», — адзначыў мітрапаліт Павел.