Затор з тралейбусаў утварыўся раніцай у Мінску
25.02.2016 / 09:47
Затор з тралейбусаў утварыўся ў ранішнюю гадзіну пік у Мінску на вуліцы Адзінцова.
Затрымку грамадскага транспарту справакавала ДТЗ з удзелам дзвюх машын, якія сутыкнуліся на вуліцы Адзінцова недалёка ад прыпынку грамадскага транспарту «Універсам «Родны кут».
У заторы стаяць 7 тралейбусаў.
На месцы аварыі працуюць супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі.