Медагляды работнікаў прадпрыемстваў перанясуць у 24-ю паліклініку
25.02.2016 / 10:06
Сёння стан здароўя людзей, якія працуюць у шкодных умовах вытворчасці, кантралююць лекары некалькіх паліклінік, з якімі прадпрыемства заключалі дамовы на медабслугоўванне. З часам такія агляды плануюць перанесці ў адну ўстанову — 24-ю паліклініку, паведамляе «Мінск Новості».
Так званая дыспансерызацыя работнікаў праводзіцца з перыядычнасцю адзін раз на год або раз на два гады. Пра гэта нагадаў першы намеснік старшыні камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Дзмітрый Чараднічэнка.
— З часам усе гэтыя медагляды перавядзем у адну медустанову — у 24-ю гарадскую паліклініку спецмедаглядаў, — адзначыў Чараднічэнка. — З аднаго боку, падобная цэнтралізацыя медыцынскіх аглядаў павысіць узровень кантролю за станам здароўя працуючых. З іншага — палепшыць даступнасць вузкаспецыялізаванай медыцынскай дапамогі для пацыентаў, якія прыходзяць на прыём у паліклініку.
Справа ў тым, што ў правядзенні прафаглядаў задзейнічаны вузкія спецыялісты (неўролагі, афтальмолагі і іншыя), якіх можна будзе пераарыентаваць на прыём пацыентаў у паліклініках.
Пакуль дамовы на правядзенне платных медыцынскіх аглядаў работнікаў прадпрыемстваў (арганізацый) заключаны з 17 з 39 гарадскіх паліклінік. Там, запэўніў спецыяліст, створаны пазабюджэтныя аддзяленні і няма праблем з укамплектаванасцю вузкімі спецыялістамі.
Чытаць цалкам: