Колькі дзён будзем адпачываць у сакавіку?

25.02.2016 / 11:47

Як паведамлялася раней, у сакавіку працоўны дзень з панядзелка 7 сакавіка пераносіцца на суботу 5 сакавіка. Адпаведнае рашэнне змяшчалася ў пастанове ўрада ад 23 лістапада 2015 года №976.

Такім чынам, беларусы будуць адпачываць тры дні — з 6 па 8 сакавіка (нядзеля — аўторак).

Разам з тым арганізацыям дадзена права з улікам спецыфікі вытворчасці ажыццяўляць перанос рабочых дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам, нагадвае Саўмін.

Наступныя вялікія выходныя будуць у маі.

Сёлета Радаўніца будзе адзначацца 10 мая, адпаведна, выходныя будуць доўжыцца з 7 па 10 мая (з улікам таго, што 9 мая — панядзелак).