Гурт «Крама» зняў густоўны чорна-белы кліп ВІДЭА

28 лютага ў «Сябрах» (Кульман, 40) — сольны канцэрт «Крамы». Пачатак а 19.00.

25.02.2016 / 12:17

Кліпе зняты на песню «Белая вада» з аднайменнага альбома гурту. У ім зняўся вядомы акцёр Ігар Сігаў.

Пачуць «Краму» ўжывую можна будзе 28 лютага. Легенды беларускага року даюць вялікі сольны канцэрт у мінскай рэстарацыі-піваварні «Сябры» (Кульман, 40).

Арганізатары абяцаюць: усе хіты, мора смачнага піва і якаснага блюз-року. Пачатак а 19.00.

Даведкі па т.: +37529 3965858 + 375 17 3965858

Квіткі прадаюцца ва ўсіх касах горада і каштуюць ад 180 тыс. рублёў.