Крыніца: Пуцін абмяркуе ў Мінску пытанне аб крэдыце Беларусі
Пытанне прадастаўлення крэдыту Беларусі плануецца абмеркаваць у ходзе візіту Уладзіміра Пуціна ў Мінск, паведаміла крыніца ў фінансава-эканамічным блоку ўрада РФ.
25.02.2016 / 12:18
ria.ru
«Вядома, плануецца. Акрамя таго, будзе двухбаковая сустрэча, дзе таксама могуць закрануць тэму», — сказаў суразмоўца агенцтва.
Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка ў сярэдзіне снежня мінулага года абмяркоўвалі пытанне аб магчымасці прадастаўлення крэдыту Менску з фондаў ЕАЭС, аднак нейкіх рашэнняў тады прынята не было. Лукашэнка на мінулым тыдні казаў, што РФ акажа дапамогу Беларусі праз Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР).
У сакавіку 2015 года Беларусь звярнулася ў Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця, якім кіруе ЕАБР, па атрыманне крэдыту на 3 мільярды даляраў на падтрымку стабілізацыйнай праграмы ўрада і Нацбанка. Пазней сума запыту была зніжана да 2 мільярдаў даляраў.