Пуцін прыляцеў у Мінск ФОТА
25.02.2016 / 14:17
Уладзімір Пуцін прыбыў у Мінск для ўдзелу ў пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, паведамляе БелТА.
Пасяджэнне пройдзе пад старшынствам Аляксандра Лукашэнкі. Парадак дня ўключае больш за дзясятак пытанняў па ўсім спектры дзейнасці Саюзнай дзяржавы.
Раней паведамлялася, што ў Мінск прыляціць таксама і прэм'ер Расіі Дзмітрый Мядзведзеў.