У Мінску здзейснены ўзброены напад на інкасатара

25.02.2016 / 14:37

Мінчук здзейсніў разбойны напад на інкасатара, паведамляе Следчы камітэт.

«Па факце разбойнага нападу на інкасатара Маскоўскім (горада Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта адразу была распачата крымінальная справа. Сталічным следчым і аператыўным супрацоўнікам удалося ўстанавіць асобу і месцазнаходжанне нападніка. Ім аказаўся 35-гадовы мінчук», - распавялі ў Следчым камітэце.

Падазраваны на працягу чатырох дзён рыхтаваўся да нападу, пільнуючы інкасатара. З затрыманым працуюць следчыя. Мужчына не адмаўляе сваёй віны.