У цэнтры Санкт-Пецярбурга гарыць гасцініца «Кастрычніцкая»

25.02.2016 / 21:54

Пажар успыхнуў у будынку гасцініцы «Кастрычніцкая» ў цэнтры Санкт-Пецярбурга, яму прысвоены падвышаны ўзровень складанасці, паведамілі ў рэгіянальным упраўленні МНС РФ.

metronews.ru

«Пажар адбыўся ў офісным памяшканні на пятым паверсе гасцініцы «Кастрычніцкая». Эвакуяваныя 20 чалавек», — распавялі ва ўпраўленні.

У 20.25 па мясцовым часе ранг пажару быў павышаны да №2. Да 20:47 пажар быў лакалізаваны, а яшчэ праз дзесяць хвілін пажарныя ліквідавалі адкрытае гарэнне.

На месцы працуюць каля 80 ратавальнікаў.